Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сараеве разьвітваюцца з ахвярамі Срэбраніцы


Тысячы людзей запоўнілі цэнтральную вуліцу Сараева , па якой машыны перавозілі 775 трунаў з парэшткамі ахвяраў найгоршага пасьля нацысцкай эры злачынства супраць чалавечнасьці. Вуліца была пакрытая белымі і чырвонымі ружамі і пакропленая ружовай вадой.

Парэшткі 775 чалавек, якія былі знойдзеныя ў масавай магіле і індэнтыфікаваныя праз тэсты ДНК, будуць пахаваныя ў мэмарыяльным цэнтры каля Срэбраніцы ў нядзелю, на пятнаццатую гадавіну масавага забойства. Каля 8 тысяч мусульманскіх мужчынаў і хлопчыкаў былі забітыя ў Срэбраніцы на працягу некалькіх дзён , калі сэрбскія сілы захапілі горад у ліпені 1995 году.
XS
SM
MD
LG