Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналісты Італіі правялі страйк


Фэдэрацыя друку Італіі правяла сёньня агульнанацыянальны страйк на знак пратэсту супраць законапраекту ўраду Бэрлюсконі, які, на думку журналістаў, абмяжоўвае свабоду слова. Калі закон прымуць, СМІ ня будуць мець магчымасьці публікаваць матэрыялы аб крымінальных расьсьледаваньнях, атрыманыя з дапамогай праслухоўвальных прыладаў. Законапраект прадугледжвае штраф да паўмільёна эўра тых, хто апублікуе тэксты праслуханых тэлефонных размоваў. Вышэйшая палата парлямэнту – Сэнат – ужо ўхваліла гэты закон у чэрвені, цяпер ён мае быць прыняты ніжняй палатай.
XS
SM
MD
LG