Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёты з шпіёнамі вылецелі з Вены


З аэрапорту сталіцы Аўстрыі Вены вылецелі амэрыканскі і расейскі самалёты, на борце якіх, як мяркуецца, знаходзяцца асобы, абвінавачаныя ў шпіянажы. МЗС Расеі і Дзярждэпартамэнт ЗША ўжо пацьвердзілі дамоўленасьці аб абмене паміж Масквой і Вашынгтонам.

Паводле ўгоды, адбываецца абмен 10 чалавек, што прызналіся ў ЗША ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі, на чатырох грамадзянаў Расеі, якія адбывалі пакараньне ў месцах пазбаўленьня волі ў Расеі за шпіянаж на карысьць замежных выведак. Пасьля таго, як стала вядома, што затрыманыя ў ЗША агенты адпраўленыя дадому, прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў амніставаў чатырох чалавек, зьняволеных у Расеі па падазрэньні ў сувязях з заходнімі спэцслужбамі. Такі абмен затрыманымі за шпіянаж зьяўляецца наймаштабнейшым з часу "халоднай вайны".
XS
SM
MD
LG