Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Васьміног выбраў Гішпанію


Васьміног Паўль з аквацэнтру ў нямецкім горадзе Абэргаўзэне прадказаў перамогу зборнай Гішпаніі над Галяндыяй у фінале чэмпіянату сьвету па футболе, які адбудзецца ў нядзелю. Паўль стаў славуты пасьля таго, як прадказаў вынікі ўсіх сустрэчаў зборнай Нямеччыны на гэтым турніры. Паўль таксама прадказаў перамогу каманды Нямеччыны заўтра ў матчы за трэцяе месца супраць Уругваю. Многія тэлеканалы сьвету трансьлявалі ў жывым эфіры працэдуру выбару васьміногам паміж двух кантэйнэраў зь ежай са сьцягамі камандаў-удзельніц матчу.
XS
SM
MD
LG