Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў выбуху ў Пакістане вырасла да 45


Паводле апошніх зьвестак, у выніку выбуху, што здарыўся на паўночным захадзе Пакістану ў паселішчы Яка-Ганд у правінцыі Маманд, загінула ня менш за 45 чалавек, каля ста былі параненыя. Тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе каля будынку мясцовай адміністрацыі. Выбухам разбураныя крамы і адміністратыўны будынак. Маманд зьяўляецца адным з раёнаў, дзе найбольш актыўна працягваюць дзейнічаць ваеўнікі Талібану і "Аль-Каіды".
XS
SM
MD
LG