Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін павіншаваў Януковіча


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін павіншаваў прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча з 60-годзьдзем. "У Расеі вы карыстаецеся вялікай павагай як адказны, пасьлядоўны і мэтанакіраваны палітык, мудры і дасьведчаны кіраўнік, якому па плячы вырашэньне няпростых задач, што стаяць сёньня перад украінскай дзяржавай", – гаворыцца ў віншаваньні. Пуцін запэўніў Януковіча, што ў Расеі высока цэняць яго "намаганьні па ўмацаваньні сяброўскіх стасункаў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі".
XS
SM
MD
LG