Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за пратэстаў зачынена прадстаўнітва ААН у Шры-Ланцы


Генэральны сакратар ААН Пак Гі Мун закрыў прадстаўніцтва арганізацыі ў Шры-Ланцы. Рашэньне было прынятае ў сувязі з акцыямі пратэсту, якія пачаліся ў сталіцы краіны Каломба пасьля таго, як ААН стварыла камісію для расьсьледаваньня парушэньняў правоў чалавека падчас грамадзянкай вайны ў Шры-Ланцы.

Дэманстранты блякавалі ў будынку прадстаўніцтва ААН ў Каломба яе супрацоўнікаў. Як сьцьвярджаецца, за 25 гадоў процістаяньня ўладаў з паўстанцамі з групоўкі "Тыгры вызваленьня Таміл-Ілама" былі забітыя дзясяткі тысячаў чалавек, у тым ліку цывільныя жыхары.
XS
SM
MD
LG