Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат патрабуе адкрыць інфармацыю аб НЛА


Адзін з з дэпутатаў Эўрапарлямэнту заклікаў краіны Эўразьвязу адкрыць шырокаму грамадзтву доступ да сакрэтнай інфармацыі датычна неапазнаных лятучых аб'ектаў, паведамляе агенцтва Асоўшыэйтэд Прэс.

На сёньняшні дзень, усе дадзеныя аб лятучых аб'ектах, што не паддаюцца навуковаму тлумачэньню, знаходзяцца ў ведамствах вайсковай выведкі.

Дэпутат ЭП ад Італіі Марыя Баргэзія лічыць, што калі інфармацыя аб НЛА пацьвярджае міжплянэтныя кантакты, то грамадзтва павінна аб гэтым ведаць. Летась Вялікая Брытанія разьмясьціла ў сеціве каля 4-х тысяч старонак матэрыялаў, якія распавядаюць аб 800 выпадках сутыкненьняў з НЛА пад час авіяпералётаў.
XS
SM
MD
LG