Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія шпіёны едуць дадому


10 затрыманых у ЗША агентаў, што прызналіся ў шпіянажы на карысьць Расеі, былі адпраўленыя дадому, паведамляе амэрыканская прэса. Мяркуецца, што арыштаваных пасадзілі на авіярэйс да Масквы. Непасрэдна пасьля гэтых паведамленьняў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў амніставаў чатырох чалавек зьняволеных у Расеі па падазрэньні ў сувязях з заходнімі спэцслужбамі.

Такі абмен затрыманымі супрацоўнікамі выведкі зьяўляецца наймаштабнейшым з часоў Халоднай вайны.
XS
SM
MD
LG