Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ізноў прайграў суд


Апэляцыйны суд ЗША адмовіў пазову Белага дому, які патрабаваў забараніць глыбокаводную здабычу нафты. Раней суд ніжэйшай інстанцыі адмяніў гэтае рашэньне прэзыдэнцкай адміністрацыі, але ўлады падалі апэляцыю. Амэрыканскія суды не знаходзяць дастаткова падстаў для забароны здабычы нафты ў Мэксыканскай затоцы.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама дамагаецца мараторыю на падводнае сьвідраваньне да тае пары, пакуль ня будуць высьветленыя ўсе абставіны аварыі на плятформе Deepwater Horizon, і пакудь ня будзе распрацаваны мэханізм прадухіленьня экалягічных катастрофаў у выніку такіх здарэньняў.
XS
SM
MD
LG