Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран гатовы ўзнавіць ядзерныя перамовы


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад заявіў, што ягоная краіна гатовая вярнуцца за стол перамоваў аб сваёй ядзернай праграме, але пры адной умове. ЗША маюць выказаць сваё стаўленьне да ізраільскай ядзернай праграмы. Тэль-Авіў не пацьвярджае падазрэньні ў распрацоўцы ядзернай зброі, але і не абвяргае іх.

На мінулым месяцы Рада бясьпекі ААН увяла супраць Ірану міжнародныя санкцыі, у сувязі з падазрэньнямі, што Тэгеран распрацоўвае ядзерную зброю. Іран гэтыя закіды адрынае.
XS
SM
MD
LG