Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба вызваляе рэкордную колькасьць палітзьняволеных


Кубінскія ўлады плянуюць вызваліць 52-х палітычных вязьняў. Рашэньне Гаваны было агучана па выніках сустрэчы кіраўніка Кубы Рауля Кастра, з прадстаўнікамі каталіцкай царквы і міністрам замежных спраў Гішпаніі Мігелям Ангелам Марацінасам. Гэта будзе самая маштабная акцыя па вызваленьні палітзьняволеных у краіне за апошнія 40 гадоў. Але нават калі згаданым пяцідзесяці двум вязьням насамрэч будзе дазволена пакінуць Кубу, у турмах на высьпе застанецца каля 110-ці дысыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG