Лінкі ўнівэрсальнага доступу



У вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці ўчастковы інспэктар РАУС, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, выстралам з табэльнай зброі цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку. Інцыдэнт адбыўся 6 ліпеня каля 23.00.

Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў, пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы, яе стан ацэньваецца як крытычны. Паводле МУС, выстрал адбыўся выпадкова, аднак першапачатковай праверкай па дадзеным факце ўстаноўлена, што прафэсійная падрыхтоўка ў райаддзеле не была арганізавана на належным узроўні -- з супрацоўнікамі, якія заступаюць на службу, не заўсёды праводзіліся штодзённыя інструктажы.
XS
SM
MD
LG