Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Босьніі марш у памяць ахвяраў Срэбраніцы


У Босьніі ў 15-ю гадавіну трагедыі ў Срэбраніцы каля пяці тысяч чалавек праводзяць марш памяці ахвяраў масавых расстрэлаў.

110-кілямэтровы маршрут пачаўся па паўночным усходзе краіны, у вёсцы Нізук і завяршаецца ў Срэбраніцы. Удзельнікі шэсьця пройдуць па дарозе, па якой басьнійскія мусульмане спрабавалі ўратавацца ад басьнійскіх сэрбаў, але былі захопленыя і расстраляныя.

У ліпені 1995 г. у Срэбраніцы былі забітыя каля васьмі тысячаў мусульманаў. Пакуль апазнаныя толькі крыху больш за паловы рэшткаў забітых.
XS
SM
MD
LG