Лінкі ўнівэрсальнага доступу


У грамадзкай актывісткі Веранікі Лазоўскай на беларуска-літоўскай мяжы адабралі ноўтбук. Вераніка паведаміла, што памежнікі спачатку доўга праглядалі яе рэчы. Яны патлумачылі дзяўчыне, што шукаюць рэчы з забароненай інфармацыяй. Дзеля гэтага яны пачалі глядзець ноўтбук дзяўчыны.

Шукалі ў дакумэнтах словы «прэзыдэнт», «патрыятызм», «бел-чырвона-белы сьцяг».

Вераніка распавяла, што яны некалькі разоў тэлефанавалі свайму кіраўніцтву і сышлі, ветліва разьвітаўшыся. Калі ж дзьверы ў цягніку ўжо зачыняліся, яны раптам прыбеглі назад і высадзілі дзяўчыну.

На мытні дзяўчыне патлумачылі, што ноўтбук забіраюць, каб праверыць яго на наяўнасьць забароненай інфармацыі на падставе пункту 2 артыкулу 307 мытнага Кодэксу.

Ніка Лазоўская мусіць цяпер час ад часу тэлефанаваць на мяжу і пытацца калі можна забраць свой кампутар.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG