Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Наша Ніва" з "Хросным бацькам" не трапляе ў продаж?



У большасьці кіёскаў "Белсаюздруку дагэтуль няма сьвежага нумару тыднёвіка "Наша Ніва" з інфармацыяй пра фільм расейскага тэлеканалу НТВ «Хросны бацька» і рэакцыю на яго беларускіх уладаў.

Звычайна "Наша Ніва" паступае ў продаж у Менску ў сераду ў абед, у рэгіёнах — у чацьвер ад ранку. Ані ў сераду, ані ў чацьвер газэта ў кіёсках не зьаявілася. Хоць у сераду газэта выйшла з друкарні, як звычайна, а 8-й гадзіне раніцы і прыйшла падпісчыкам.

Як пішуць на сайце выданьня, па стане на вечар чацьвярга "Наша Ніва" не зьявілася ў продажы у Горадні, Гомелі, Берасьці, Лідзе, Салігорску, Барысаве, Белаазерску. У Магілёве карэспандэнт "НН" знайшоў газэту толькі ў адным кіёску на ўвесь горад. У астатніх яму адказвалі, што "не паступала, хоць і павінна была". У Менску прадстаўнікі выданьня знайшлі толькі два шапікі ў раёне Нямігі, дзе газэта пабывала ў продажы і цалкам прадалася.

Паводле рэдакцыі, звычайна ў Менску газэта прадаецца ва ўсіх кіёсках, а за мінулыя два гады быў толькі адзін выпадак, калі газэта ў абласных цэнтрах зьявілася ў продажы ў пятніцу, а не ў чацьвер, і не было ніводнага выпадку, калі газэта не зьяўлялася ў продажы ў Менску ў чацьвер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG