Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск будзе мець 9 гарадоў-спадарожнікаў


Заслаўе — адзін зь дзевяці спадарожнікаў.
Заслаўе — адзін зь дзевяці спадарожнікаў.
Паводле ўказу № 976 Савету міністраў ад 29 чэрвеня 2010 году зацьверджаная дзяржаўная праграма па будаўніцтве жылых раёнаў для жыхароў Менску ў гарадах-спадарожніках, а таксама пераносу туды вытворчых аб’ектаў.

Сярод 9 такіх спадарожнікаў тры будуць прамысловымі — Дзяржынск, Фаніпаль і Жодзіна. Аграпрамысловымі будуць Смалявічы, Стоўбцы, Узда і Рудзенск. Турысцка-рэкрэацыйнымі застануцца Заслаўе і Лагойск.

Заплянавана будаўніцтва шматкватэрнага жылога раёну для жыхароў Менску ў Смалявічах, а ў самім Смалявіцкім раёне — малапавярховага раёну. Паміж гарадамі-спадарожнікамі і Менскам заплянавана наладзіць разьвітую транспартную сетку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG