Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі


На двары:

  • Цёплае лета, дажджы і навальніцы.


Не праходзьце міма:

  • У Музэі Максіма Багдановіча ў сталіцы – фэстываль гістарычнай і духоўнай музыкі і адкрыцьцё выставы “Грунвальд за смугою часу”.
  • Пад Лагойскам – міжнародны зьлёт паветраплавальнікаў.


Там, дзе нас няма:

  • У Пакістане заплянаванае аднаўленьне слуханьняў суду, дзе будуць разглядаць пэтыцыю ісламскіх дзеячоў, якія абвінавачваюць Facebook у блюзьнерстве.


Таксама ў гэты дзень:

  • 1357. У Празе Карлам ІV закладзены мост праз Влтаву, які да сёньня застаецца адной з галоўных вабнот чэскай сталіцы. Астролягі нібыта параілі каралю закласьці камень у 5 гадзін і 31 мінуту раніцы, каб дата магла быць запісана як сымбалічны радок (год, дзень, месяц, час), які чытаецца з двух бакоў 1-3-5-7-9-7-5-3-1.
  • 1906. У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх і Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа).
  • 1950. У гарняцкім мястэчку Янакіева нарадзіўся сучасны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, род якога паходзіць зь Беларусі.
  • 2002. Замкавы комплекс “Мір” атрымаў пасьведчаньне ЮНЭСКА пра ўключэньне ў Сьпіс сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны.


Ёсьць нагода:

  • Дзень нараджэньня Уладзіміра Някляева.
  • Дзень незалежнасьці Аргентыны.


Мінус 365:


Цытата на памяць:

"Народы не здараюцца знарок".
Уладзімір Някляеў, зь верша "Мутацыя"..
XS
SM
MD
LG