Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Кампанія "Гавары праўду" правяла акцыю, на якой заявіла, што будзе працягваць збор подпісаў і змагацца за наданьне імя Васіля Быкава вуліцам у Беларусі.

Нагодай для акцыі стала выкраданьне тысяч подпісаў з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Актывісты кампаніі ўспрымаюць гэта як "знак бяды". Аднак актывісты прадэманстравалі копіі подпісаў, якія захаваліся. Таксама захавалася частка арыгіналаў.

Паводле Ўладзімера Някляева, выкраданьнем подпісаў зламысьнікі зьняважылі памяць Быкава.

Падчас акцыі, якая прайшла ў музэі старажытнага дойлідзтва ў Строчыцах, найбольш актыўным удзельнікам збору подпісаў былі ўручаныя прызы. Зьбіральнікі подпісаў адзначылі, што кампанія мае вялікую падтрымку сярод грамадзянаў.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG