Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ейску завяршылася ідэнтыфікацыя загінулых у моры дзяцей


У Краснадарскім краі Расеі завяршылася ідэнтыфікацыя целаў маскоўскіх школьнікаў, якія загінулі пад час купаньня на Азоўскім моры. Паведамляецца, што самалёт зь целамі тапельцаў і іх сваякамі, якія адмыслова прыбылі на месца здарэньня, вылеціць сёньня ў Маскву. Пахаваньне папярэдне заплянаванае на суботу. Усе выдаткі возьме на сябе маскоўскі ўрад.
Тым часам сталі вядомыя некаторыя абставіны трагедыі. Дазвол на купаньне дзецям на небясьпечным дзікім пляжы Ейскай касы дала намесьніца дырэктаркі школы, у якой яны вучыліся. У выніку пад час купаньня ў сераду група школьнікаў разам з выхавацелем былі ўнесеныя падводнымі плынямі. Выратаваць удалося толькі дваіх. Шасьцёра маскоўскіх школьнікаў ва ўзросьце ад 8 да 15 гадоў разам з выхавацелем загінулі.
XS
SM
MD
LG