Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Батумі прыбыў францускі ваенны карабель


Адзін з самых вялікіх караблёў вайскова-марскіх сілаў Францыі Jean de Vienne прыбыў сёньня раніцай у грузінскі порт Батумі.
Паведамляецца, што фрэгат прабудзе у Чорным моры чатыры дні з мэтай правядзеньня сумесных вайсковых вучэньняў для берагавой аховы.
Як заявіў агенцтву AFP амбасадар Францыі ў Грузіі Эрык Фурнье, прыбыцьцё фрэгату з’яўляецца “пасланьнем падтрымкі Грузіі і бясьпекі ў рэгіёне”. Ад 2003 Тбілісі і прэзыдэнт Саакашвілі імкнуцца “наладзіць больш цесныя сувязі з Захадам і НАТА”.
У сваю чаргу, Масква называе наведваньні Грузіі ваеннымі караблямі НАТО “правакацыйнымі”.
XS
SM
MD
LG