Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белтэлекам": сайт "Витебского курьера" адключаны з ініцыятывы заказчыка


Спыненьне аказаньня паслугаў "Витебскому курьеру" па разьмяшчэньні інтэрнэт-сайта мае выключна гаспадарчыя матывы і зроблена з ініцыятывы заказчыка.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў "Белтэлекаме".

6 ліпеня ў мэдыях зьявілася паведамленьне пра блякаваньне сайта газэты "Витебский курьер". Паводле Вольгі Карач, адной з акцыянэраў "Выдавецкага дома "Витебский курьер", сайт нібыта заблякаваны ў зьвязку з тым, што "не была пададзена заяўка на рэгістрацыю з ідэалягічных прычын".

У адказ на гэтую заяву "Белтэлекам" паведамляе, што на адрас кампаніі 30 чэрвеня 2010 году прыйшло паведамленьне "Выдавецкага дома "Витебский курьер" пра скасаваньне дамовы на аказаньне паслугаў электрасувязі і ўсіх дадаткаў да яе зь віцебскім філіялам "Белтэлекама" ад 5 ліпеня 2010 году ў зьвязку з пастановай агульнага сходу акцыянэраў "Выдавецкага дома "Витебский курьер".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG