Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскія чыноўнікі атрымалі каля мільярду даляраў хабару


Такія дадзеныя вынікаюць з дасьледаваньняў міжнароднай антыкарупцыйнай групы Integrity Watch. Паводле дасьледчыкаў, узровень карупцыі ў пэрыяд 2007-2009 вырас удвая. Толькі летась аўганцы былі вымушаныя выдаткаваць чыноўнікам хабару ў памеры каля мільярду даляраў ЗША.
Траціна з шасьці паловай тысяч апытаных аўганцаў заявілі, што вымушаны былі незаконна даваць чыноўнікам грошы з тым, каб вырашыць уласныя пытаньні ў дзяржаўных інстанцыях.
Палова ўдзельнікаў апытаньня ўпэўненая, што карумпаванасьць чыноўнікаў выгадная талібам, якія дзякуючы сувязям і хабару толькі ўмацоўваюць свае пазыцыі.
XS
SM
MD
LG