Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нігерыі пройдзе саміт D8


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад прыбыў на аднадзённы саміт “ісламскай васьмёркі” - D8, які сёньня пройдзе ў Нігерыі і будзе прысьвечаны пытаньням карупцыі, гандлю і атамнай энэргіі. Паведамляецца, што па прыбыцьці ў Нігерыю іранскі лідэр выступіў з крытыкай на адрас міжнароднай палітыкі Вашынгтону, параўнаўшы яе з дыктатурай.
У D8 уваходзяць 8 дзяржаў, большасьць насельніцтва якіх – мусульмане. Гэта Турэччына, Іран, Пакістан, Малайзія, Банглядэш, Інданэзія, Эгіпет і Нігерыя.
XS
SM
MD
LG