Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку пройдуць слуханьні па справе падазраваных у шпіянажы


Чакаецца, што 10 арыштаваных у ЗША расейскіх агентаў, паўстануць перад нью-ёрскім судом сёньня. Напярэдадні фэдэральная пракуратура агучыла вэрдыкт, згодна зь якім дзевяці затрыманым акрамя шпіянажу інкрымінуецца таксама адмываньне грошай. Двое падазраваных пад час допытаў прызналіся, што з’яўляюцца расейскімі грамадзянамі і жылі ў ЗША з падробнымі дакумэнтамі.
Напярэдадні адвакат і сваякі асуджанага за шпіянаж на карысьць ЦРУ расейскага навукоўца-ядзершчыка Ігара Суцягіна заявілі, што яго абмяняюць на кагосьці з арыштаваных Штатамі агентаў.
XS
SM
MD
LG