Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Плятнёў вылецеў з Тайлянду ў Маскву


Вядомы расейскі музыкант Міхаіл Плятнёў, якога абвінавачваюць у сэксуальных гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да 14-цігадовага тайскага падлетка, вылецеў сёньня з Тайлянду ў Маскву. Пра гэта паведамляе агенцтва France Press са спасылкай на крыніцу ў мясцовым аэрапорце.
Напярэдадні суд ў Тайляндзе дазволіў Плятнёву выехаць з краіны на гастролі. У якасьці ўмоваў былі дадатковы грашовы заклад і абяцаньне вярнуцца ў краіну 18 ліпеня.
Раней паведамлялася, што паліцыя мае самыя розныя фота, якія даказваюць сэксуальныя сувязі заснавальніка Расейскага нацыянальнага аркестру зь іншымі непаўналетнімі.
XS
SM
MD
LG