Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква хоча абмяняць Суцягіна на арыштаваных Штатамі агентаў


Пра гэта заявіў адвакат расейскага навукоўца-ядзершчыка Ігара Суцягіна, асуджанага на 15 гадоў турмы за шпіянаж на карысьць Захаду. Мяркуецца, што Суцягін, які праз брытанскую фірму перадаваў ЦРУ сакрэтную інфармацыю вайсковага характару будзе абменены на неназваную колькасьць затрыманых у ЗША ў мінулым месяцы расейскіх агентаў.
Як паведамілі журналістам сваякі Суцягіна, навуковец быў уключаны ў так званы сьпіс абмену агентаў пасьля таго, як пісьмова прызнаў сваю віну ў шпіянажы. Потым ён хутчэй за ўсё будзе высланы ў Вялікую Брытанію.
XS
SM
MD
LG