Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран прызнае ўзьдзеяньне санкцыяў


Ачольнік іранскага ядзернага ведамства Алі Акбар Салехі сказаў, што санкцыі супраць яго краіны могуць запаволіць яе ядзерную праграму, але ня спыняць. Салехі стаў першым высокапастаўленым урадоўцам краіны, які прызнаў узьдзеяньне міжнародных абмежавальных захадаў. Раней Тэгеран называў санкцыі бессэнсоўнымі.

Міжнародная супольнасьць падазрае Іран у распрацоўцы ядзернай зброі. Тэгеран гэтыя закіды адкідае.
XS
SM
MD
LG