Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь пазычыць мільярд даляраў на фондавых рынках


Менск выдаў шэрагу міжнародных банкаў мандат на арганізацыю прэзэнтацыі Беларусі біржавым інвэстарам у Эўропе, паведамляе агенцтва Інтэрфакс. 12 ліпеня BNP Paribas, Deutsche Bank, Royal Bank of Scotland і Ашчадны банк Расеі пачнуць падрыхтоўчую працу для выпуску беларускіх дзяржаўных эўрабондаў.

Агульная сума выпуску аблігацуяў мае сёлета скласьці мільярд даляраў.

Беларусь мае нізкі сувяржнны рэйтынг, з-за спэцыфікі сваёй эканомікі. У сувязі з гэтым чакаецца, што працэнтныя стаўкі па біржавых пазычэньнях будуць высокімі – прынамсі ў 4-5 разоў даражэй, чым па крэдытах МВФ.
XS
SM
MD
LG