Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вызначыліся фіналісты мундыялю


У паўфінальнай гульні на чэмпіянаце сьвету па футболе у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы зборная Гішпаніі перагуляла ў сераду Нямеччыну зь лікам 1:0.

11 ліпеня гішпанцы згуляюць за залаты мэдаль са зборнай Нідэрляндаў, якая ў аўторак адолела парагвайскую каманду зь лікам 3:2.

Сёлетні мундыяль стане першым, сярод тых, што праводзіліся па-за Эўропай, калі найвышэйшую ўзнагароду атрымае эўрапейская каманда.

10 ліпеня Нямеччына згуляе за трэцяе месца з Парагваем.
XS
SM
MD
LG