Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба абяцае вызваліць паўсотні дысыдэнтаў


Куба вызваліць 52 палітычных вязьняў, пяць адразу, астаніх на працягу трох-чатырох месяцаў. Пра гэта паведаміла кубінская каталіцкая царква пасьля сустрэчы прэзыдэнта Рауля Кастра з гаванскім кардыналам Хаймэм Артэгам , а таксама міністрамі замежных спраў Гішпаніі і Кубы.

Паведамляецца, што гэта будзе найбольшае па ліку вызваньне вязьняў сумленьня на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў. Усе, каго абяцаюць вызваліць, былі зьняволеныя пры антыапазыцыйнай кампаніі ў 2003м годзе. Некаторыя з апазыцыянэраў тады атрымалі да 20 гадоў турмы. Вызваленым дазволяць пакінуць Кубу.
XS
SM
MD
LG