Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Украіна рыхтуюць пагадненьне па нафце


Кіеў і Менск на гэтым тыдні падпішуць пагадненьне пра супрацоўніцтва ў сфэры транспартаваньня нафты праз тэрыторыю Украіны ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу міністэрства паліва і энэргетыкі Украіны.

У яго паведамленьні адзначаецца, што “беларускі бок выказаў зацікаўленасьць у наладжваньні супрацоўніцтва па пастаўках нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы з выкарыстаньнем нафтатранспартнай сыстэмы Украіны і Беларусі.” Прэсавая служба таксама адзначае, што Украіна мае тэхнічныя магчымасьці для прыёму нафты у чарнаморскіх партах краіны і яе далейшага транспартаваньня.
XS
SM
MD
LG