Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваных “расейскіх агентаў” дастаўляюць у Нью-Ёрк


Заплянаваныя судовыя слуханьні трох асобаў, падазраваных у шпіянажы ў ЗША на карысьць Расеі, сёньня былі адмененыя. Майкла Заталі, Патрыцыю Мілз і Міхаіла Сяменку перавозяць са штату Вірджынія ў Нью-Ёрк. Паведамляецца таксама, што двое іншых падазраваных шпіёнскай групы – Доналд Гітфілд і яго жонка Трэйсі Лі Эн Фолі павінны быць дастаўленыя ў Нью-Ёрк з Бостану.

Іншыя падазраваныя ўжо знаходзяцца там. Пра гэта паведамляюць амэрыканскія мэдыі. Афіцыйныя асобы адмаўляюцца назваць прычыну гэтага перамяшчэньня.

Раней сёньня адвакат і брат зьняволенага ў Расеі навукоўца Ігара Суцягіна заявілі, што яго могуць абмяняць на расейскіх агентаў, якіх затрымалі ў ЗША.
XS
SM
MD
LG