Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...


...і дажджыста. Тэмпэратура: 16 — 23 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле з двухдзённым візытам у Менску.

У Віцебску на фэстывалі "Славянскі базар" дзіцячы музычны конкурс.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Лісабоне пратэст найбольшага партугальскага прафсаюзу супраць эканамічнай палітыкі ўраду.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1621 нарадзіўся францускі паэт-байкапісец Жан дэ Ляфантэн (пам. 1695).

У 1838 нарадзіўся граф Фэрдынанд фон Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар, будаўнік аэрастатаў, якія насілі ягонае імя (пам. 1917).

У 1932 памёр расейскі пісьменьнік Аляксандар Грын (нар. 1880). Шмат хто захапляўся ягонай аповесьцю "Пунсовыя ветразі", але ня ўсе ведаюць, што сапраўднае прозьвішча пісьменьніка Грынеўскі, што ён беларус і паходзіў зь сям’і сасланага ў Сібір паўстанца 1863 году. Дарэчы, і свае "Пунсовыя ветразі" Грын пісаў пад Віцебскам, будучы на службе ў Чырвонай арміі.

У 1994 памёр кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Ір Сэн (нар. 1912).

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: "Калі няма нажа з сабой, да працы можаш не дайсьці".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Мне хочацца заўжды быць толькі сабою. Што сьціплейшае можа быць?

Аляксандар Грын, з раману "Тая, што бяжыць па хвалях" (1928).
XS
SM
MD
LG