Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці правялі акцыю памяці Зьмітра Завадзкага


Зьміцер Завадзкі

Зьміцер Завадзкі

Берасьцейскія актывісты дэмакратычнага руху правялі акцыю, прысьвечаную 10-й гадавіне зьнікненьня Зьмітра Завадзкага.

Пяць удзельнікаў акцыі каля адміністрацыі Маскоўскага раёну раздавалі мінакам брашуру пра Міжнародную канвэнцыю аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў. Яны даводзілі людзям пра неабходнасьць ратыфікацыі дакумэнта Рэспублікай Беларусь.

Супрацоўнік аховы затрымаў Андрэя Шарэнду. Калі ж на месца правядзеньня акцыі прыехалі супрацоўнікі міліцыі, яны адпусьцілі актывіста праз адсутнасьць складу правапарушэньня ў ягоных дзеяньнях.
XS
SM
MD
LG