Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея абмяняліся зямельнымі надзеламі


Дзьмітрый Мядзьведзеў і Ўладзімер Пуцін на адпачынку ў Краснай Паляне

Дзьмітрый Мядзьведзеў і Ўладзімер Пуцін на адпачынку ў Краснай Паляне

Беларускі бок атрымае 16,32 га зямлі ў пасёлку Красная Паляна што ў Адлераўскім раёне Краснадарскага краю. Расейскі — столькі ж у Менску і Менскай вобласьці.

Паводле агенцтва РИА «Новости» расейскі ўрад унёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму міжурадавае пагадненьне з Беларусьсю аб узаемнай перадачы ва ўласнасьць і арэнду зямельных участкаў.

Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта атрымае ў арэнду санаторыі «Белая Русь» і «Беларусь» на 49 гадоў, а таксама зямлю, якая знаходзіцца на бестэрміновым карыстаньні гэтых установаў ў пасёлках Майскі Туапсінскага раёну і ў Сочы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG