Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкі міністар падаў у адстаўку, каб спыніць цікавасьць СМІ да яго дзяцей


Швэдзкі міністар працы Свэн Ота Літарын падаў у адстаўку за два месяцы перад выбарамі. Прычынай ён назваў тое, што хоча так спыніць цікаўнасьць мэдыяў да сваіх дзяцей і нявесты. Літарын быў міністрам ад 2006 году, у 2007 годзе разьвеўся, і абставіны яго разводу, асабліва памер алімэнтаў для былой жонкі ды лёс траіх дзяцей, часта абмяркоўваліся ў мэдыях.

Міністар падкрэсьліў, што “цэніць сваіх дзяцей больш, чым сваю працу, кар’еру і ўсё астатняе”. Прэм’ер Фрэдэрык Рэйнфэльт прыняў адстаўку Літарына, нягледзячы на тое, што такі крок за два месяцы да зьмены ўраду цалкам нязвыклы.
XS
SM
MD
LG