Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанцы ня хочуць быць "мухамі ў гаршку мёду"



Міністар абароны Вялікай Брытаніі Ліям Фокс заявіў, што брытанскія войскі будуць выведзеныя з ключавых пазыцый на поўдні Аўганістану да канца году. Пазыцыі будуць перадавацца амэрыканскім вайскоўцам. Паводле Фокса, перамены будуць адбывацца ў рамках пляну НАТА ўмацаваць да лістапада поўнач правінцыі Гільменд амэрыканскімі сіламі.

Брытанскія войскі панесьлі найбольшыя страты ў самым небясьпечным раёне Гільменду – Сангін . Ад пачатку канфлікту ў 2001 годзе тут загінулі 99 брытанцаў.Фокс заявіў БіБіСі, што ваенная сытуацыя ў Сангіне зрабіла невялікую колькасьць брытанскіх салдатаў падобнымі да “мух у гаршку зь мёдам”.
XS
SM
MD
LG