Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Немцы прымуць вязьняў з Гуантанама


Міністар унутраных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер заявіў, што яго краіна мае намер узяць двух вязьняў з амэрыканскай турмы Гуантанама.

Міністар удакладніў, што Вашынгтон зьвярнуўся да Бэрліну з просьбай узяць трох вязьняў, аднак было вырашана, што перадача ня больш як двух вязьняў ня будзе зьвязаная з рызыкай. Паведамляецца, што вязьні паходзяць з Сырыі і Палестыны. Дзьве нямецкія фэдэральныя землі – Гамбург і Райнлянд-Пфальц – пагадзіліся прыняць па адным вязьні.
XS
SM
MD
LG