Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Малады фронт” — Менгарвыканкаму: Чаму БРСМ прапагандуе “Хроснага бацьку”?


Акцыя БРСМ 6 ліпеня ля Камароўскага рынку.

Акцыя БРСМ 6 ліпеня ля Камароўскага рынку.

Актывісты «Маладога фронту» накіравалі ліст у Менгарвыканкам, патрабуючы разабрацца з парушальнікамі грамадзкага парадку ў цэнтры Менску. Яны запытваюць, як стала магчымым тое, што 6 ліпеня каля Камароўскага рынку адбылася несанкцыянаваная акцыя, якую ладзілі некалькі сяброў БРСМ, а супрацоўнікі міліцыі спакойна назіралі за акцыяй і сачылі, каб мінакі не пакрыўдзілі яе ўдзельнікаў.

У сваім звароце маладафронтаўцы зазначылі: «А 12 гадзіне ля названага месца сабралася зь дзясятак актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, якія распачалі піяр-кампанію па раскрутцы фільму „Хросны бацька“ на канале НТВ. Нагадаем, што выкрывальніцкі фільм аб нязьменным кіраўніку нашай незалежнай Рэспублікі пад назваю „Хросны бацька“ быў паказаны 4 ліпеня на расейскім канале НТВ. Гэты фільм абурыў усіх нас агучанымі фактамі і праўдзівымі камэнтарамі, бо адкрыў для многіх грамадзянаў Саюзнай дзяржавы сапраўдны вобраз Лукашэнкі А.Г. Лічым, што пасьля такога ня толькі лёс Саюзнае дзяржавы, АДКБ і Мытнага зьвязу, але нават і палітычны лёс правадыра нашага народу пастаўлены пад вялізнае пытаньне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG