Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія настойвае на павышэньні пэнсійнага ўзросту


Эўракамісія лічыць неабходным паступовае павышэньне пэнсійнага ўзросту ў мэтах захаваньня сыстэмаў пэнсій у краінах Эўрапейскага Зьвязу.

Прадстаўнік Эўракамісіі сёньня заявіў, што да 2060 году ўзрост выхаду на пэнсію павінен узьняцца да 70 гадоў, каб даходы пэнсіянэраў засталіся на цяперашнім узроўні.

Зьніжэньне нараджальнасьці і павелічэньне працягласьці жыцьця прывяло да зьмены дэмаграфічнай структуры і крызісу пэнсійнай сыстэмы ў шмат якіх эўрапейскіх краінах. У Вялікай Брытаніі, Нямеччыне і Гішпаніі прыняты рашэньні аб павышэньні пэнсійнага ўзросту да 67-68 гадоў.
XS
SM
MD
LG