Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суцягіна абмяняюць на абвінавачаных у шпіянажы супраць ЗША


Адвакат зьняволенага расейскага навукоўца Ігара Суцягіна, які быў асуджаны ў Расеі за шпіянаж на карысьць Захаду, паведаміў, што навукоўца могуць памяняць на расейскіх агентаў, затрыманых у ЗША ў мінулым месяцы.

Ігар Суцягін, спэцыяліст у ядзерных узбраеньнях, быў асуджаны на 15 гадоў турмы у 2004 годзе за тое, што перадаваў інфармацыю вайсковага характару брытанскай фірме, якая, паводле пракурора, дзейнічала ад імя ЦРУ. Брат Суцягіна Дзьмітрый заявіў, што расейскія ўлады хочуць абмяняць Суцягіна на пакуль што неназваную колькасьць расейскіх шпіёнаў, якіх затрымалі ў ЗША.
XS
SM
MD
LG