Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чым прычыны, што за 10 год не знайшлі зьніклых журналіста Завадзкага, палітыкаў Ганчара і Захаранку, бізнэсоўца Красоўскага? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Спадар: "А што вам сказаць, нібыта вы і самі ня ведаеце… Паўсюль мафія, яны іх прыбралі і шукаць ніхто ня будзе. Гэта ж натуральна, гэта ж наша краіна такая…"

Ягоны сябра: "Ня ведаю, і блізка ня ведаю…"

Карэспандэнт: "А ўсё ж?"

Спадар: "Ды мафія гэта…"

Хлопец: "КДБ добра працуе… прабачце, няма болей часу, а іх наагул ужо ня знойдуць…"



Спадар: "А хто яго ведае, шукаюць іх ці не шукаюць? Можа, калі-небудзь і знойдуць…"

Спадарыня: "Ня ведаю я".

Карэспандэнт: "А на вашу думку, іх шукаюць?"

Спадарыня: "Шукаюць, але не знаходзяць. Схавалі канцы ў ваду і ня могуць знайсьці".

Карэспандэнт: "І што, так ніколі і ня знойдуць?"

Спадарыня: "Напэўна, ужо ня знойдуць".

Спадар: "Значыцца, гэта некаму вельмі патрэбна, каб іх не знайшлі…"

Спадар: "Нават ня ведаю, што і сказаць, але гэта пытаньне да сілавых структураў. Усё залежыць ад іх і ад кіраўніцтва. Калі яны не спраўляюцца, трэба зьмяняць кіраўніцтва дадзеных структураў".

Карэспандэнт: "А вы лічыце, што знайсьці зьніклых яшчэ рэальна?"

Спадар: "Думаю, так. Людзі знаходзяцца, калі іх шукаць. Нават у той перадачы па тэлевізары "Чакай мяне", якую мая маці глядзіць, людзі знаходзяцца праз многія гады. Значыцца, можна знайсьці".

Спадар: "Вы мяне, канечне, прабачце, але я палітыкай не цікаўлюся ні на грам. Я лічу, што гэта праблемы палітычныя".

Карэспандэнт: "А вы наагул чулі пра зьніклых Завадзкага, Захаранку, Ганчара, Красоўскага?"

Спадар: "Так, але краем вуха. Нават паняцьця ня меў, хто гэта такія…"

Спадар: "Мне цяжка адказаць… Так, зьніклі, але ў іншых краінах таксама зьнікаюць…"

Карэспандэнт: "Але ў нас краіна невялікая, міліцыі шмат…"

Спадар: "Зьніклі, але ў свой час знойдуцца, паверце мне…"

Карэспандэнт: "І калі такі час прыйдзе, ня ведаеце?"

Спадар: "Усё вяртаецца на кругі свае, бо наша жыцьцё разьвіваецца па сьпіралі. Прыйдзе час, і ўсё стане вядома…"

Спадар: "Ды мы тут зь Піцера прыехалі…"

Карэспандэнт: "А чулі, што ў Беларусі зьніклі гэтыя людзі?"

Спадар: "Чулі, канечне. Праўда, інфармацыі падрабязнай пра гэта няма. У нас у Расеі таксама людзі зьнікаюць, яшчэ болей, і ніхто іх не знаходзіць. Глядзім перадачу "Чакай мяне" і радуемся за тых, хто знаходзіцца".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG