Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Консул Польшчы ў Сафіі Войцех Галонзка паведаміў “Свабодзе” пра затрыманьне на тэрыторыі Баўгарыі двух грамадзянаў Беларусі — Аляксандра Міхайлоўскага і Аляксея Латыша.

"Яны прыехалі ў Баўгарыю з Польшчы са сваімі сем'ямі на адпачынак. І Аляксандар Міхайлоўскі, і Аляксей Латыш былі затрыманыя на падставе ордэра Інтэрпола паводле запыту праваахоўных органаў Беларусі. Але затрыманыя маюць статус уцекачоў у Польшчы, а таму ім аказваецца юрыдычная дапамога Польшчы", — удакладніў Войцех Галонзка.

Паводле слоў суразмоўцы, абставіны затрыманьня Аляксандра Міхайлоўскага разглядае суд у горадзе Бургас, а Аляксея Латыша — у горадзе Русэ. Як чакаецца, першыя вынікі стануць вядомыя ў пятніцу, 9 ліпеня.

Крымінальная справа на супрацоўніка Бабруйскага заводу вінаградных напояў была заведзена летам 2006 году — яго абвінавацілі ў крадзяжы і ў спробе крадзяжу. Потым абвінавачваньні часткова прызналі беспадстаўнымі, аднак Міхайлоўскі, які раней балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў ад дэпутацкай групы "Рэспубліка", вырашыў выехаць ва Ўкраіну, а пазьней — у Польшчу, дзе атрымаў статус уцекача.
XS
SM
MD
LG