Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францускія дэпутаты абмяркоўваюць забарону мусульманскага адзеньня


Нацыянальны сход – ніжняя палата парлямэнту Францыі – абмяркоўвае законапраект аб забароне публічнага выкарыстаньня жаночага адзеньня, якое закрывае твар – буркі і нікаба.

Міністар юстыцыі Мішэль Альё-Мары заявіла дэпутатам, што выкарыстаньне буркі супярэчыць сьвецкаму характару францускай дзяржавы і яе каштоўнасьцям.

У Францыі пражывае самая вялікая ў Заходняй Эўропе мусульманская супольнасьць – больш за пяць мільёнаў чалавек. Але толькі дзьве тысячы мусульманак выкарыстоўваюць адзеньне, якое цалкам закрывае твар.
XS
SM
MD
LG