Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Францыі расьсьледуюць фінансаваньне кампаніі Сарказі


У Францыі пачатае расьсьледаваньне абвінавачаньня ў фінансаваньні перадвыбарчай кампаніі Нікаля Сарказі 2007 году Ліліянай Бэтанкур, якая зьяўляецца нашчадкам капіталаў буйной касмэтычнай фірмы L'Oreal.

Бэтанкур лічыцца самай багатай жанчынай Францыі. Раней яе былы бухгальтар заявіў, што цяперашні міністар працы Эрык Вэрт, які быў скарбнікам кампаніі Сарказі, узяў ад Бэтанкюр 150 тысяч эўра. Закон забараняе прымаць ахвяраваньні, большыя за 4600 эўра.

Эрыка Вэрта таксама падазраюць у тым, што ён дапамог Ліліян Бэтанкур ухіліцца ад сплаты падаткаў. Ён адкідае абвінавачаньні і заяўляе, што ня пойдзе ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG