Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледнікі з The World Bank Group сёньня агучылі даклад аб тым, наколькі лёгка/цяжка інвэставаць у эканоміку розных краінаў сьвету.

Даклад, пад назвай "Investing Across Borders 2010", вызначае каля двух тузінаў парамэтраў лёгкасьці/цяжкасьці вядзеньня бізнэсовай дзейнасьці для замежнікаў у 87 краінах.

Вызначаныя парамэтры датычаць дазволенага ўзроўню ўдзелу замежнага капіталу ў розных сэктарах эканомікі, часу і захадаў патрэбных для заснаваньня замежнай фірмы, доступу да зямлі і арбітражу ў камэрцыйных спрэчках.

Беларусь у гэтым сьпісе выглядае як адна з найбольш спрыяльных для замежных інвэстараў краінаў.

Прыкладам, паводле The World Bank Group, заснаваньне замежнай фірмы ў Беларусі патрабуе ад заснавальніка 7 дзён часу і выкананьня 6 розных захадаў. Дзеля параўнаньня, гэтыя парамэтры для Анголы адпаведна — 263 дні і 12 захадаў, для Вэнэсуэлы — 179 дзён і 19 захадаў, для ЗША — 11 дзён і 8 захадаў.

Ніжэй мы даем параўнаньне шасьці парамэтраў The World Bank Group — дазволены ўзровень удзелу замежнага капіталу ў тэлекамунікацыі, транспарце і СМІ, сярэдні час і колькасьць захадаў для заснаваньня замежнага бізнэсу, сярэдні час афармленьня арэнды прыватнай і дзяржаўнай зямлі замежнікамі — для пяці краінаў: Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, ЗША.

БеларусьПольшчаРасеяУкраінаЗША
замежны капітал
у тэлекамунікацыях (%)
75100100100100
замежны капітал
у транспарце (%)
8059.279.679.685
замежны капітал
у СМІ (%)
3074.5751562.5
час заснаваньня
замежнай фірмы (дні)
733312811
колькасьць захадаў
для заснаваньня
замежнай фірмы
6710118
час на арэнду
прыватнай зямлі (дні)
34146625044
час на арэнду
дзяржаўнай зямлі (дні)
9716223120992

The World Bank Group ствараюць экспэрты зь пяці арганізацый: Міжнароднага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і Міжнароднай асацыяцыі разьвіцьця (гэтыя два інстытуты вядомыя пад агульнай назвай Сусьветнага банку), Міжнароднай фінансавай карпарацыі, Агенцтва шматбаковых інвэстыцыйных гарантый, Міжнароднага цэнтру па рэгуляваньні інвэстыцыйных спрэчак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG