Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У разглядзе пазову Партыі БНФ да ЦВК абвешчаны перапынак


7 ліпеня Вярхоўны суд пачаў разглядаць скаргу Партыі БНФ да Цэнтравыбаркаму Беларусі на адмову зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў справе правядзеньня рэфэрэндуму пра мыта на аўтамабілі.

Намесьнік кіраўніка Партыі БНФ Ігар Лялькоў — кіраўнік ініцыятыўнай групы — паведаміў:

"Абвешчаны перапынак да 14.30. Заслуханыя бакі, разгледжаныя пісьмовыя матэрыялы. У нас было хадайніцтва аб прадстаўленьні дадатковых пісьмовых матэрыялаў з боку Цэнтравыбаркаму. Быў прадстаўнік ЦВК Хмялёў Глеб Уладзімеравіч. Фактычна ён пацьвердзіў сваю ранейшую пазыцыю — тое, што яны гаварылі і дагэтуль. То бок, абодва бакі чарговым разам пацьвердзілі свае пазыцыі. Ну, і вось зараз абвешчаны перапынак".

На рэфэрэндум прапаноўвалася вынесьці пытаньне: "Ці падтрымліваеце вы захаваньне памераў мыта на ўвоз аўтамабіляў замежнай вытворчасьці ў Беларусь на ўзроўні 26 лістапада 2009 году?" Аднак Цэнтравыбаркам 20 траўня адмовіўся зарэгістраваць ініцыятыўную групу, спаслаўшыся на адмоўнае заключэньне Міністэрства юстыцыі і Генэральнай пракуратуры ў гэтым пытаньні.

Мыта на ўвоз іншамарак магло б істотна падвысіцца з пачаткам дзеяньня Мытнага зьвязу Беларусі, Расеі і Казахстану. Аднак вырашэньне гэтага пытаньня бакі адклалі на год, да 1 ліпеня 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG