Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскія вайскоўцы могуць выйсьці з поўдня Аўганістану


Заходнія СМІ паведамляюць, што брытанскія войскі могуць быць выведзеныя з ключавых правінцый на поўдні Аўганістану.

Чакаецца, што міністар абароны Вялікай Брытаніі Ліям Фокс сёньня заявіць у парлямэнце аб вывадзе брытанскіх вайскоўцаў з раёну Сангін, што ў паўднёвай правінцыі Гільмэнд, да канца гэтага году.

У раёне Сангін брытанскія вайскоўцы несьлі самыя цяжкія страты з моманту пачатку апэрацыі ў 2001 годзе. Вайсковы кантынгент Вялікай Брытані ў Аўганістане складае каля 10 тысяч чалавек, большасьць зь іх разьмешчаная ў правінцыі Гільмэнд.
XS
SM
MD
LG