Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпартэры бязь межаў” занепакоеныя перасьледам Натальлі Радзінай


Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" выказвае заклапочанасьць з нагоды няспыннага перасьледу ў Беларусі онлайн-журналістаў і інтэрнэт-карыстальнікаў.

"Рэпартэры" адзначаюць, што 1 ліпеня рэдактарку апазыцыйнага інтэрнэт-сайту www.charter97.org Натальлю Радзіну чарговым разам (чацьвёртым за апошнія месяцы) выклікалі на допыт. Цяпер падставай для допыту стала публікацыя камэнтароў чытачоў сайту да артыкула "Цкаваньне ў стылі 1937 году", дзе ішла гаворка пра адмову ўдзельнікаў вайны ў Аўганістане атрымліваць юбілейныя мэдалі з рук Аляксандра Лукашэнкі.

У сваёй заяве міжнародная праваабарончая арганізацыя журналістаў нагадвае, што сёлета 1 ліпеня пачаў дзейнічаць указ аб цэнзуры ў Інтэрнэце.

"Рэпартэры бязь межаў" падкрэсьліваюць, што "праз больш частае правядзеньне допытаў, канфіскацыю журналісцкіх матэрыялаў, праз заканадаўчыя ініцыятывы, якія абмяжоўваюць свабодны абмен думкамі ў інтэрнэце, беларускія ўлады ствараюць яшчэ большую напружанасьць у грамадзтве". Беларускія ўлады "спрабуюць узмацніць кантроль за Інтэрнэтам, бо ў дачыненьні да іншых сродкаў масавай інфармацыі ён ужо існуе".

У сваёй заяве "Рэпартэры" таксама спыняюцца на розных захадах, якія рэжым робіць, каб не пускаць як мага больш беларусаў на незалежныя і апазыцыйныя вэб-сайты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG